У рамках праекта “Культурныя канікулы - 2023” ў
раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага
адбылася гульня-віктарына
“Літаратурны рынг”. Удзельнікам трэба было прайсці выпрабаванні: “Бліц-пытанні”, “Знаўцы кінафільмаў”, “Чароўны кошык”. У ходзе гульні каманды
павінны былі выканаць шмат заданняў:
разгадаць красворды,
сабраць прыказкі па словах, расшыфраваць выказванне,
якое належыць вядомым асобам. На кожным этапе дзеці паказалі сваю эрудыцыю і кемлівасць. Абедзве каманды паспяхова выканалі задачы гульні- віктарыны.