07.06.2023 г. Квэст-гульня “Ведаем, бывалі!”

У рамках раённага праекта “Культурныя канікулы”, які рэалізуецца ў раёне ужо трэці год па ініцыятыве сектара культуры Бераставіцкага райвыканкама, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для навучэнцаў малодшых класаў прайшла пазнавальная квэст-гульня “Ведаем, бывалі!”. У ходзе гульні каманды павінны былі выканаць шмат заданняў: разгадаць красворд, адгадаць прыказкі, шарады, рэбусы, расшыфраваць выказванне, якое належыць вядомым асобам. На кожным этапе дзеці паказалі сваю эрудыцыю, кемлівасць і скорасць рэакцыі. Абедзве каманды паспяхова прайшлі ўсе этапы квэста. У канцы сустрэчы дзеці прызналіся, што бібліятэка стала месцам, дзе няма калі сумаваць і куды хочацца вярнуцца зноў і зноў.