Для дзяцей атрада “Чамучкі”
прышкольнага лагера “Дружба” Вялікабераставіцкай сярэдняй школы ў раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага быў праведзены экалагічны маніфест “Будзем берагчы нашу планету!”. На мерапрыемстве прысутныя даведаліся, што прырода - гэта самае дарагое, што ёсць на нашай планеце і якую ролю адыгрывае чалавек у ахове прыроды. Дзеці праявілі сябе знаўцамі прыроды: адгадвалі
загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны. Удзельнікі высветлілі, што свет
прыроды – дзіўны і нам трэба яго захоўваць.