07.06.2023г. Экалагічнае падарожжа “Прырода, мы – твае сябры”

7 чэрвеня у філіяле  “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло экалагічнае падарожжа “Прырода, мы – твае сябры”. У самым пачатку мерапрыемства дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа ў дзіўны свет прыроды. Узгадалі, якую ролю адыгрывае чалавек у ахове прыроды. Далей, удзельнічаючы ў конкурсах, пантамімах , віктарынах, дзеці даведаліся, чаму трэба берагчы прыроду, клапаціцца пра яе і  ахоўваць .