22.08.23 г. Кніжная выстава, тэматычны агляд літаратуры «У дзяцінства – за сумленным словам» (да 115-годдзя з дня нараджэння Леаніда Панцялеева)

 22 жніўня 2023 года спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння рускага савецкага пісьменніка Леаніда Панцялеева. Леанід Панцялееў, сапраўднае імя якога Аляксей Іванавіч Ерамееў, стварыў вялікую колькасць вершаў, аповесцяў, апавяданняў і казак. Да юбілею знакамітага пісьменніка ў дзіцячым абанеменце Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя О. М. Кавалеўскага адкрылася тэматычная кніжная выстава «У дзяцінства – за сумленным словам». Для юных наведвальнікаў бібліятэкі быў праведзены тэматычны агляд літаратуры, бібліятэкар коратка пазнаёміла юных чытачоў з літаратурнай творчасцю пісьменніка. На выставе былі прадстаўлены лепшыя творы для дзяцей: Сумленнае слова, Дзве жабы, Апавяданні пра вавёрачку і Тамарачку, Вялікае мыццё" і многія іншыя, якія дапамагаюць адкрыць для сябе дзіўны і добры свет прозы Леаніда Панцялеева. Кнігі Панцялеева пра дзяцей і для дзяцей. Любы твор пісьменніка, няхай гэта будзе аповяд або аповесць, поўна падзей, дзеянняў.