23.08.23 г. Спартыўна-гульнёвая праграма «Вясёлыя старты»

    У мэтах выхавання павагі да фізічнай культуры і спорту супрацоўнік Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага для наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” правяла пазнавальную спартыўна-гульнёвую праграму “Вясёлыя старты”, якая праводзілася ў адзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі інвалідаў ТЦСАН. Фізічная актыўнасць, несумненна, з'яўляецца адным з асноўных правілаў здаровага ладу жыцця. Аптымальныя нагрузкі забяспечваюць добрае не толькі фізічнае, але і псіхічнае становішча чалавека. Падчас гульнёвай праграмы госці актыўна ўдзельнічалі ў эстафетах, гульнях і конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны. Мерапрыемства прайшло весела і заўзята: юнакі і дзяўчынкі прадэманстравалі свае спартыўныя ўменні, а таксама атрымалі зарад бадзёрасці і масу станоўчых эмоцый.