10.11.2023г. Гульнявая праграма “Как хорошо, что доброта живет на свете с нами!”

Вельмі добрай традыцыяй для многіх краін стала штогадовае святкаванне 13 лістапада Сусветнага дня дабрыні. Вядома, што дабрыні шмат не бывае, яна не спусташае душу, не стамляе. Рабіць добрыя справы вельмі проста, яны не вымяраюцца грашыма і не патрабуюць шмат часу і сіл. Нават простая ўсмешка незнаёмаму чалавеку ўжо можа тварыць цуды. Напярэдадні гэтага свята ў раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” прайшла гульнявая праграма “Как хорошо, что доброта живет на свете с нами!”. Пачалося мерапрыемства з усмешкі адзін аднаму, з зарада добрага настрою. Бібліятэкар расказала ўдзельнікам пра свята, нагадала пра тое, што праяўляць дабрыню трэба не толькі ў гэты дзень, а быць добрымі і спагадлівымі трэба заўсёды, пра тое, як патрэбна дабрыня ў цяперашні час, і што рабіць добрыя справы трэба заўсёды. Удзельнікі разважалі, якога чалавека можна назваць добрым, якія ўчынкі яго ўпрыгожваюць, прывялі прыклады добрых спраў у адносінах да сваіх блізкіх, сяброў, хатніх жывёл. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі прынялі ўдзел у розных конкурсах: «Прыказкі і прымаўкі пра дабро і зло», «Лесвічка каштоўнасцяў», «Стварэнне памяткі добрых спраў», у гульні «Працягні фразу» на веданне ветлівых слоў паспрабавалі сфармуляваць вызначэнне слова «дружба». У завяршэнні кожны ўдзельнік напісаў добрае слова, якое дапаможа падняць настрой навакольным, на пялёстку, склеілі гэтыя пялёсткі разам і атрымаўся «рамонак добрых слоў».