10.11.2023г. Урок міру «Голуб міру і надзеі»

 Да Года міру і стварэння бібліятэкар філіяла «Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла для дзяцей мясцовай школы ўрок міру «Голуб міру і надзеі» Загадчык бібліятэкі расказала дзецям пра традыцыю выпускаць белых галубоў. Дзецям патлумачылі такія паняцці, як вайна і канфлікт, мір, сяброўства, дабрыня, міласэрнасць, шчасце, прыгажосць. Выразанымі з паперы галубамі вучні заклікалі да міру і дабра. Як добра жыць адной дружнай сям’ёй, радавацца кожнаму новаму дню і дыхаць чыстым паветрам. Мір заўсёды быў і ёсць неабходнасцю ўсяго чалавецтва.