1 снежня бібліятэкар філіяла “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” разам з вучнямі 7 класа адправіліся ў краязнаўчае падарожжа “Любі і памятай свой край”. Хлопцы і дзяўчынкі даведаліся ад куль пайшла назва Вялікая Бераставіца, пра легенду кахання Бераста і Тавіцы, пра касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі і касцёл Перамянення Гасподняга, Свята-Мікалаеўскую царкву, пра гісторыю герба.