02.12.2023г. Гадзіна даверу “Дапаможам іншым-знойдзем сябе”

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібюліятэка” да Дня інвалідаў прайшла гадзіна даверу “Дапаможам іншым-знойдзем сябе”. Бібліятэкар пастаралася стварыць утульную атмасферу за кубачкам чаю. Пагаварылі аб тым, што хвалюе, з якімі праблемамі часта сутыкаюцца людзі з абмежаванымі магчымасцямі. На працягу сустрэчы гучалі песні, бібліятэкар у сваю чаргу падрыхтавала і правяла вясёлыя конкурсы. Кожны ўдзельнік паказаў, на што ён здольны. Вечар прайшоў у цеплай і сяброўскай атмасферы.