03.12.2023г. Час дабрыні “Мы не побач - мы разам”.

3 снежня ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў час дабрыні “Мы не побач - мы разам”. «Дзень інваліда» - гэта не свята. Гэта - своеасаблівы знак бяды, які нагадвае грамадству аб існаванні побач людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Ён нагадвае нам аб тым, што грамадства абавязана клапаціцца аб тых, хто слабы, хворы і нямоглы, мае патрэбу ў садзейнічанні і падтрымцы. Людзям, якія маюць якія-небудзь абмежаванні, часта бракуе элементарных зносін, таму ўсе прысутныя былі рады сустрэчы, аб чым сведчыў сардэчны прыём, добры настрой і водар свежазаваранай гарбаты.