06.12.2023 г. Час адпачынку “Возьмемся за руки, друзья!”

"Возьмемся за руки, друзья!" — пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшло чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, прысвечанае Міжнароднаму дню інвалідаў. Супрацоўнік бібліятэкі цёплымі словамі павіншавала гасцей са святам і пажадала ім моцнага здароўя, дабрабыту, цяпла і спачування, ўсяго самага найлепшага. Імпрэзу прадоўжыла гульнявая праграма, падчас якой маладыя людзі ўдзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі крыжаванку, адгадвалі загадкі, чыталі вершы і спявалі песні, прысвечаныя дабраце і міласэрнасці. У канцы сустрэчы кожны з прысутных атрымаў невялікія падарункі, якія бібліятэкары падрыхтавалі для іх.