06.12.2023г. Адкрыты прагляд літаратуры “Асцярожна! СНІД”

6 снежня ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшоў адкрыты прагляд літаратуры і перыядчных выданняў па тэме “Асцярожна! СНІД”, на якім прысутнічалі вучні 9 класа. Бібліятэкар пазнаёміла хлопцаў і дзяўчат з кнігай прафесара Жан- Клода Шэрмана і Аліўе Гальзі “СПИД правда, которую должен знать каждый”. Знакаміты французскі навуковец- рэтравірусолаг Жан-Клод Шэрман, які адкрыў вірус імунадэфіцыту чалавека, распавядае сенсацыйную гісторыю пра тое, як ён выявіў вірус, як затым гэты вірус скралі, у якім напрамку сёння ідуць пошукі ўніверсальнай вакцыны ад ВІЧ-інфекцыі, а таксама аб тым, чаму гэтыя пошукі да гэтага часу не ўвянчаліся поспехам. Гэта гісторыя пра паляўнічага за вірусамі, якому прыйшлося супрацьстаяць часу, сістэме, людзям, грашам і праву моцнага.