У
раённай бібліятэцы імя А.М. Кавалеўскага прайшла краязнаўчая гадзіна “Бераставіца – ты мая жывіца”, прысвечаная жыццёваму шляху і
творчасці Бераставіцкага краязнаўцы, педагога, журналіста, ганаровага
грамадзяніна Бераставіцкага раёна Мікалая Іванавіча Пацэнкі, якому сёлета
споўнілася б 80 гадоў. Жыццё – гэта дыстанцыя ад
нараджэння да смерці. І многае залежыць ад кожнага з нас, якая будзе яго
ўласная дыстанцыя. У Мікалая Іванавіча яна была не простай, з мноствам
перашкод, але, тым не менш, яркай, насычанай і цікавай. Бераставіцкі край для
яго быў
невычэрпнай крыніцай натхнення, яго жыццём і лёсам. Пра гэтыя мясціны
ён апавядаў з асаблівай цеплынёй, вышукваючы ўсё новыя і цікавыя факты. У
мерапрыемстве прынялі ўдзел: Хоміч Алена Цярэнцьеўна – галоўны
спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бераставіцкага
райвыканкама, Таргонская Наталля Міхайлаўна – загадчык
сектара культуры, Сілкова Алена Іосіфаўна – старшыня раённага
Савета ветэранаў, Станкевіч Святлана Віктараўна – дырэктар ДУК “Бераставіцкая
раённая бібліятэка ім. В.М.Кавалеўскага, Огер Алена Алегаўна –
дырэктар ДУК “Музей Белкі ў Вялікай Берставіцы”, а таксама людзі, якія добра
ведалі Мікалая Іванавіча і працавалі разам з ім.