21.02.2024 г. Майстар-клас "Падарак сваімі рукамі"

21 лютага, у рамках Дня інфармацыі "Абаронцам - слава!", у раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага для дзяцей малодшага школьнага ўзросту прайшоў майстар-клас "Падарак сваімі рукамі". Дзецям паказалі, што паштоўку можна зрабіць сваімі рукамі і зробленая простая, але яркая паштоўка прынясе радасць вашым блізкім і сябрам. Для вырабу вясёлай паштоўкі спатрэбіліся папера, нажніцы, клей і трохі часу. Дзецям вельмі хацелася парадаваць любімых тат, дзядуляў, братоў, таму яны з асаблівым трапятаннем паставіліся да працы.