27
верасня бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская
бібліятэка” разам з малодшымі вучнямі СШ аг. Пагранічны адправіліся ў Краіну
Бяспекі падчас ўрока бяспекі “Будзьце пільнымі!”. Мэтай гэтага занятку было раскрыццё значэнне
паняццяў “бяспека”, “гвалт”, “жорсткасць”.
Мы, дарослыя людзі, павінны выхоўваць у дзяцей адмоўнае стаўленне да праяў
жорсткасці і гвалту сярод аднагодкаў, прывіваць уменне супрацьстаяць ім,
развіваць здольнасць разумець і ўменне дараваць іншага чалавека, выхоўваць
маральныя якасці і каштоўнасці.