14.10.2024 г. Кніжная выстава “Матулі добрае святло”у Бераставіцкім цэнры культуры

   14 кастрычніка – дзень Маці і гэтаму святочнаму дню была прысвечана кніжная выстава “Матулі добрае святло” у Бераставіцкім цэнтры культуры і народнай творчасці. Выставу падрыхтаваў аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага. Кнігі і мастацкія альбомы, зборнікі вершаў і песняў былі прысвечаны толькі маці, матулі, мадоне…Гэтае восеньскае свята доўгачаканае і любімае. Нашы беларускія паэты, пісьменнікі і мастакі сваімі творамі даказваюць усенародную любоў і прызнанне высокай ролі жанчыны-маці ў нашай краіне. Шмат жанчын Бераставіцкага раёна ўзнагароджаны ордэнам Маці. І гэта добрая нагода павіншаваць іх са святам разам з дзецьмі.





Страниц (31)1234567891011 Вперёд