01.09.2020г. Выстава-рэкамендацыя "Раім пачытаць"

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” на працягу месяца дзейнічала выстава – рэкамендацыя “Раім прачытаць” ў рамках акцыі “Лета з кнігай”. Да ўвагі наведвальнікаў былі прапанаваны творы беларускіх, рускіх, замежных аўтараў. Асаблівым попытам сярод маленькіх чытачоў карысталіся рускія народныя казкі і казкі замежных аўтараў: Шарля Пэро, Братоў Грым, Вільгельма Гаўфа і Ханса Крысціяна Андэрсена. Тыя дзеці, што наведалі выставу аднойчы, наступны раз прыводзілі сваіх сяброў, сярод якіх былі і такія, што наведалі бібліятэку першы раз, прыехаўшы ў госці да родных з іншай мясцовасці. Усе чытачы змаглі падабраць сабе літаратуру па густу.