29.09.2020г. літаратурная гутарка "Бусел - сімвал зямлі Беларускай"

“Бусел – сімвал зямлі беларускай”, пад такой назвай 29 верасня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла літаратурная гутарка з вучнямі 4 класа. Мерапрыемства было накіравана на экалагічнае выхаванне дзяцей, прывіццё цікавасці да прыродаахоўнай дзейнасці. Бібліятэкары распавялі шмат цікавых звестак пра белых буслоў.  Дзеці адгадвалі загадкі пра птушак, называлі вядомыя ім народныя прыкметы, чыталі і слухалі вершы і паданні пра буслоў, а на прыканцы мерапрыемства адказалі правіліна на ўсе пытанні віктарыны “Праўда ці не?”.