27.08.2021г. Пазнавальна-гульнёвая праграма для наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” “Спас сабраў сёння нас”

 

Пад такой назвай прайшло святочнае мерапрыемства, якое супрацоўнікі раённай бібліятэкі правялі для наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”.

Бібліятэкары падрыхтавалі пазнавальна-гульнёвую праграму з мноствам конкурсаў, забаў і сюрпрызаў. Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся пра гісторыю і традыцыі рэлігійных свят: Спас мядовы, Спас яблычны і Спас арэхавы. На працягу мерапрыемства гучалі песні ў выкананні ўдзельнікаў клуба.