31.08.2021г. Кніжная выстава, агляд літаратуры "Дыханне паэзіі"

Генадзь Бураўкін – беларускі  паэт, дзяржаўны дзеяч, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Купалы. У гонар 85-годдзя паэта ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага аформлена кніжная выстава «Дыханне паэзіі», на якой прадстаўлены кнігі аб жыцці і творчым шляху пісьменніка, яго вядомыя зборнікі вершаў: ”Узмах крыла”, “Гняздо для птушкі радасці”, “Пяшчота”, “Паміж зоркай і свечкай” і іншыя.