03.09.2021г. Пазнавальная гутарка “Нам кнігу падараваў Скарына”

 

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей мясцовай школы пазнавальную гутарку “Нам кнігу падараваў Скарына” (да Дня беларускага пісьменства). У ходзе мерапрыемства  гаворка ішла аб складаным шляху, які прайшла кніга ад вытокаў да нашых дзён, ад папіруса да электроннай кнігі. Вучні папоўнілі свае веды аб выдатным асветніку, беларускім першадрукары, вучоным, культурным дзеячы і пісьменніку – Францыску Скарыне. Напрыканцы мерапрыемства дзецям была прапанавана віктарына “З гісторыі кнігадруку”.