У першую нядзелю верасня штогод у Беларусі
адзначаюць Дзень беларускага пісьменства. З гэтай нагоды ў філіяле “Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў час гісторыі беларускай кнігі “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”. Да гэтага свята была
падрыхтавана тэматычная экспазіцыя “Вялікія і славутыя людзі Беларусі”. Па
прадстаўленых матэрыялах можна было даведацца шмат цікавага пра гісторыю
станаўлення і развіцця беларускага пісьменства і кнігадрукавання. Наведвальнікі
даведаліся пра выдатных беларускіх асветнікаў і песняроў
беларускай зямлі Францыска Скарыну, Ефрасінню Полацкую, Кірылу Тураўскага, Янку
Купалу, Якуба Коласа і інш. Напрыканцы мерапрыемства вучні змаглі замацаваць
свае веды і адказаць на пытанні гульні “Правер свае веды”.