3 верасня ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская
бібліятэка» прайшла гутарка «Святло разумення кніжнага», прысвечаная Дню
беларускага пісьменства. Падчас размовы школьнікі даведаліся, што за сваю
шматгадовую гісторыю Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму
нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Для ўдзельнікаў
гутаркі былі падрыхтаваны конкурсы «Як ты сэрцу міла, Беларусь», «Мой народ» і
«Людзі. Падзеі. Факты». Напрыканцы мерапрыемства юныя чытачы выбралі сабе кнігі
для хатняга чытання.