04.09.2021г. Прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйнай экспазіцыі “І вечным застанецца слова…” да Дня беларускага пісьменства.

 “І вечным застанецца слова…” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшла прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйнай экспазіцыі, прысвечанай Дню беларускага пісьменства, які праходзіў сёлета ў г. Капыль пад дэвізам “Слова нас аб’ядноўвае”. Экспазіцыя праводзіць паралель з даўніх часоў да сучаснасці, знаёміць наведвальнікаў бібліятэкі як з гісторыяй узнікнення беларускага друкаванага слова, так і з развіццём беларускай літаратурнай думкі. Экспазіцыя складаецца з падраздзелаў “Летапіс беларускага друку”, Беларускія кнігі – юбіляры 2021 года”, “Сучасная беларуская кніга”. Іх назвы гавораць самі аб сабе. Асобая паліца прысвечана сёлетняй сталіцы Дня беларускага пісьменства – гораду Копылю. Падчас прэзентацыі экспазіцыі бібліятэкар правяла для наведвальнікаў бібліятэкі гістарычнае падарожжа “Вытокі і сучаснасць беларускага пісьменства і друку”, коратка пазнаёміла прысутных з гісторыяй беларускага друкаванага слова, а таксама з сучаснымі беларускімі выданнямі мастацкай, гістарычнай літаратуры, кнігамі па выяўленчаму мастацтву.




Страниц (31)1234567891011 Вперёд