У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская
бібліятэка” праведзены ўрок інфармацыйнай культуры “Перыядычныя выданні для падлеткаў". Бібліятэкар распавяла аб
тым, што перыядычныя выданні з'яўляюцца галоўным сродкам масавай інфармацыі. Паведаміла аб ролі
перыядычных выданняў у навучанні і выхаванні навучэнцаў, аб сучасных
перыядычных выданнях для моладзі, іх разнастайнасці, перыядычнасці, тэматыцы. Дала кароткую характарыстыку асобных
перыядычных выданняў, распавяла аб працы з перыёдыкай, нагадала як чытаць
часопісы, патлумачыла, чым адрозніваецца газета ад часопіса? У завяршэнні ўрока
навучэнцы атрымалі заданне “Прэзентацыя “сваіх” часопісаў", дзе кожны змог
прадставіць сябе членам рэдкалегіі, галоўным рэдактарам, распаўсюджвальнікам.