25.05.2022г. Літаратурна-гульнявая праграма “Вясёлая галаваломка ” для выхаванцаў групы прадоўжанага дня 3-4-х класаў Бераставіцкай СШ.

 “Вясёлая галаваломка” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшла літаратурна-гульнявая праграмма для вучняў групы прадоўжанага дня 3-4-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Дзеці актыўна, з ахвотай і задавальненнем акунуліся ў атмасферу забавы з вясёлымі загадкамі, цікавымі пытаннямі, розыгрышамі і жартамі. Спаборнічалі ў конкурсах, прынялі ўдзел у стварэнні малюнка “Сонца ўсміхаецца”, у гульне “Супермодніца”, адказалі на пытанні віктарыны “Загадкі герояў”.