Гадзіна смутку "Дзеці вайны" адбылася ў філіяле “Старадварэцкая сельская бібліятэка” да дня пачатку Вялікай
Айчыннай вайны. 22 чэрвеня 1941 года пачалася самая жахлівая вайна. Дзеці
ўважліва слухалі аб сваіх равесніках, якія змагаліся і працавалі для перамогі.
Мінута маўчання і ўскладанне кветак да помніка загінуўшым завяршылі мерапрыемства.