У рамках Дня памяці “22 чэрвеня – Дзень памяці і смутку”, прысвечанага Дню
ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа,
у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для вучняў сярэдняй
школы прайшоў час памяці “Гаўрошы Брэсцкай крэпасці”. Бібліятэкар расказала
дзецям аб мужнасці юных героях , якія прынялі ўдзел у абароне Брэсцкай крэпасці ў
першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Гэта Пеця Клыпа, Пеця Васільеў, Валодзя
Казьмін, Пеця Кацельнікаў, Нюра Кіжаватава…Вучні даведаліся аб тым, як яны
побач з дарослымі змагаліся з ворагам, дапамагалі савецкім воінам, дастаўлялі
ім боепрыпасы са складоў, прадукты і ваду. Дзяўчынкі набівалі патронамі
кулямётныя дыскі, стужкі, перавязвалі параненых. Маленькія героі не раз
рызыкавалі сваім жыццём. На мерапрыемстве прысутнічаў Міхаіл Васільевіч Маскальчук,
аўтар збонікаў нарысаў “Не гасне памяць аб вайне” і “Чтобы помнили…” аб падзеях
Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі, якія выдала раённая бібліятэка.
Ён быў знаёмы з адным з юных абаронцаў Брэсцкай крэпасці – палкоўнікам запаса
Пятром Паўлавічам Кацелькавым, які пасля вайны стаў кадравым вайсковым. Міхаіл Васільевіч падзяліўся сваімі ўспамінамі
аб сустрэчы з героем і расказаў дзецям, што прысвяціў гэтаму чалавеку два сваіх
нарыса “Быў музыкай, стаў байцом” і “Крепость над Бугом”. На жаль, не ўсе юныя
абаронцы крэпасці здолелі дажыць да Перамогі. Вучні з цікавасцю пазнаёміліся з
кнігамі бераставіцкага аўтара. Падчас сустрэчы ўвазе дзяцей была прадстаўлена
электронная прэзентацыя “Гаўрошы Брэсцкай крэпасці”.