Тыдзень беларускага пісьменства “Душа народа – у родным слове” завяршыўся ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы правядзеннем для вучняў малодшых класаў літаратурнай квэст-гульні “Па старонках
беларускіх казак”. Бібліятэкар спачатку расказала дзецям пра заснаванне свята –
Дня беларускага пісьменства, пазнаёміла іх з імёнамі першых беларускіх асветнікааў,
такіх як Францыск Скарына, Сымон Будны, Кірыла Тураўскі, Сімяон Полацкі. Школьнікі
даведаліся, што ў 2022 годзе День беларускага пісьменства прайшоў 4 верасня ў
горадзе Добруш. Супрацоўнік бібліятэкі коратка расказала дзецям аб выдатных
мясцінах горада. Мерапрыемства прадоўжыла займальная квэст-гульня. Дзеці
ўспомнілі сваіх любімых герояў з беларускіх казак, адгадвалі загадкі і
адказвалі на пытанні бібліятэкара, выконвалі розныя заданні, успаміналі
беларускія прыказкі і прымаўкі, праявілі добрыя веды і кемлівасць.