31.08.2022г. Урок інфармацыйнай культуры “Мазаіка цікавых кніг”

 Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзетак мясцовага дзіцячага сада правяла ўрок інфармацыйнай культуры “Мазаіка цікавых кніг”. Дзеці ўспомнілі разам з бібліятэкарам знаёмыя казкі, адгадвалі герояў казак, гулялі ў гульню “Я, не я”. Дзеці даведаліся, што ў бібліятэцы ёсць вельмі многа цікавых і прыгожых кніг. І паабяцалі ў хуткім часе наведаць разам з мамамі бібліятэку.