Для выхаванцаў старшай групы дзіцячага сада ў
Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшла экскурсія-знаёмства “Дом, дзе жывуць
кнігі”. Дзеці даведаліся, што такое бібліятэка, колькі кніг захоўваецца ў
бібліятэцы, пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара. Яны з цікавасцю разглядалі
прыгожыя кнігі, якія знаходзяцца на палічках. Затым рабяты прайшлі ў чытальную
залу, дзе іх увазе былі прадстаўлены розныя дзіцячыя часопісы і маляўнічыя выданні.
Далей бібліятэкар правяла з дзецьмі гульню-падарожжа з элементамі інсцэніроўкі “Вялікі
паэт для маленькіх”, якая была прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння рускага
савецкага паэта і аўтара вершаў для дзяцей Самуіла Якаўлевіча Маршака
(1887-1664). Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёмілія з кнігамі С.Я.Маршака, супрацоўнік
бібліятэкі разам з імі прачытала некаторыя вершаваныя радкі, а дзеці на
хвілінку пераўвасобіліся ў герояў вершаваных твораў і паказалі свае акцёрскія
здольнасці.