Сёння
спаўняецца 140 год з дня нараджэння самага народнага паэта Беларусі Якуба
Коласа. З гэтай нагоды для
дзяцей школьнага лагера “Сонейка” бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная
сельская бібліятэка” правяла літаратурны салон “Любімыя коласаўскія радкі”.
Якуб Колас – класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў
новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы. Выступаў як паэт,
празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, педагог, грамадскі дзеяч. І,
безумоўна, бібліятэкар прапануе проста ўзяць у рукі кнігу аўтара, знайсці і
прачытаць любімыя коласаўскія радкі, якія пісаліся ў першую чаргу для нас, для
беларусаў. Шмат цёплых паэтычных радкоў прысвяціў Якуб Колас дзецям. Гэта паэмы
“Рак – вусач”, “Міхасёвы прыгоды” і іншыя. Вобразы дзяцей ажыўляюць паэму
“Новая зямля”, надаюць ёй светлы, радасны настрой адчування свята ад сустрэчы з
тым незабыўным і бесклапотным часам, імя якому – дзяцінства. Сам Якуб Колас
лічыў яе асноўнай паэмай ва ўсёй сваёй паэтычнай творчасці.