6 лістапада ў філіяле "Канюхоўская інтэграваная
сельская бібліятэка" па
ініцыятыве дзяцей прайшла гульнявая праграма "Канікулы ў бібліятэцы".
Падчас сустрэчы юныя чытачы з задавальненнем адказалі на пытанні віктарыны,
пабывалі ў ролі міма, які паказвае любімага героя, сталі ўдзельнікамі
імправізаванай пастаноўкі казкі "Воўк і сямёра казлянят".