3 лістапада споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння вялікага
класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Мы не прайшлі міма гэтай значнай даты і правялі гучныя
чытанні “ З паэтычнай крыніцы Я.Коласа”,
на якіх прысутнічалі работнікі Вялікаэйсмантаўскага КДД. Імкліва бягуць гады. Але колькі б
часу ні прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці людзей Якуб Колас - выдатны
народны паэт, без якога немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. Ён пранёс
праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддаў народу
свой талент, сваю душу і сэрца. Бібліятэкар зачытала верш “Беларусам”,
“Восень”. У выкананні Алега
Зайцава прагучалі песні пад гітару “Спадчына”, “Беларускім партызанам”.