Другі тыдзень працуе пошта
бераставіцкага Дзеда Мароза Бераст-Зюзі. Супрацоўнікі бібліятэкі ў вобразах
Лесавіка і Кікімары наведваюць установы
адукацыі і ўручаюць школьнікам раёна лісты-запрашэнні ў рэзідэнцыю
Бераст-Зюзі і Спадарыні Завеі. Яны расказваюць дзецям пра
рэзідэнцыю міфалагічнага ўладара халадоў і яе насельнікаў,
суправаджаючы сустрэчы навагодняй гульнявой праграмай. Імянная паштоўка-запрашэнне
ад гаспадара рэзідэнцыі дарыць дзецям радаснае прадчуванне навагодніх і
калядных святаў.