3 лютага ў філіале “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” для навучэнцаў
першага класа бібліятэкар правяла школу юнага эколага “Увайсці ў прыроду
сябрам”. Дзеці складалі правілы паводзін у прыродзе, адгадвалі загадкі, гулялі ў
гульню “Прыляцелі птушкі”. Адказвалі на пытанні, што трэба рабіць, каб наша прырода была чысцей.