3 сакавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка”: паэтычны
вернісаж “Жанчына – краса зямная”, прысвечаны першаму веснавому святу – 8
сакавіка. Узгадаліся падчас мерапрыемства выказванні беларускіх і рускіх
класікаў аб жанчыне-маці і яе ролі ў жыцці кожнага чалавека. Гучалі вершы
Р.Барадуліна, А.Вярцінскага, Р.Гамзатава, А.Пушкіна. Аматарка клуба закончыла
мерапрыемства вершам А.Астроўскага “Берегите своих матерей !”. З шчыраю любоўю
і павагай, як даказала нам жыццё і час, трэба адносіцца да жанчыны, імя якой –
Маці!