02.04.2023г. Вусны часопіс “Лепшыя сябры на свеце – краіны маёй харошыя суседзі”

Вусны часопіс “Лепшыя сябры на свеце – краіны маёй харошыя суседзі” прайшоў  у філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”. Падчас мерапрыемства дзеці пачулі пра гісторыю свята, пра дзяржаўныя сімвалы дзвюх краін, а таксама  даведаліся пра агульныя традыцыі і агульную гісторыю нашых народаў. Бібліятэкар адзначыла, што цеснае супрацоўніцтва дазваляе двум брацкім народам жыць адной сям'ёй у міры і згодзе.