28.06.2023г. Экалагічны калейдаскоп “Гэта Зямля - твая і мая”

  У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў экалагічны каледаскоп  “Гэта Зямля - твая і мая”. Бібліятэкар з дзецьмі вялі гутарку аб тым, што кожнаму чалавеку трэба ўносіць свой уклад ў захаванне навакольнага асяроддзя. Аднак, шмат людзей аказваюць менавіта негатыўны ўплыў, што паступова знішчае ўсё тое, што дае чалавеку планета. Нам усім патрэбна захоўваць для будучых пакаленняў багацці Зямлі: чыстае паветра, зямлю, ваду, некранутую прыроду.