30.06.2023г. Антынаркатычны ўрок “Наркотыкі- квіток у адзін канец”

 30 чэрвеня ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” бібліятэкар правяла антынаркатычны ўрок “Наркотыкі- квіток у адзін канец”. Наркаманія - гэта цяжкая хвароба, вельмі моцная прыхільнасць да наркатычных сродкаў, хвароба ХХІ стагоддзя. Бібліятэкар разам з падлеткамі разважалі на тэму наркаманіі, чаму моладзь спрабуе наркотык. Было прапанавана скласці прыказкі аб здароўі, напісаць асацыяцыі да слова "наркотык". Таксама даведаліся аб крымінальнай адказнасці, прадугледжанай арт.328 КК РБ. Толькі здаровы чалавек можа быць шчаслівым. Займайцеся спортам, захапляйцеся чым-небудзь цікавым і карысным. Развівайце свае разумовыя і творчыя здольнасці. Умейце сказаць наркотыкам - НЕ!