05.07.2023г. Актуальная размова “Мір патрэбен усім”

5 ліпеня ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла актуальная размова  “Мір патрэбен усім”. Дзеці з дапамогай бібліятэкара тлумачылі, як яны разумеюць словы “мір” і “сімвал”. Для нашых чытачоў мір - гэта сяброўства паміж народамі, гэта жыццё чалавека, гэта каханне, мір без вайны. Дзеці паглядзелі, якое азначэнне гэтаму слову дае «Тлумачальны слоўнік рускай мовы».Разам успомнілі прыказкі аб міры, разгадвалі загадкі. Выразанымі з паперы далонькамі дзеці заклікалі да міру і дабра.