06.07 2023г. Літаратурнае бюро знаходак “Што чыталі нашы мама і таты?”

 У рамках абласнога агульнаадукацыйнага праекта “Аб чым не паведаміў падручнік” 6 ліпеня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзроста было праведзена літаратурнае бюро знаходак “Што чыталі нашы мамы і таты?”. Бібліятэкар пацікавілася ў дзяцей, якімі кнігамі зачытваліся ў дзяцінстве іх бацькі? На сённяшні дзень бібліятэка знаёміць дзяцей не толькі з літаратурнымі навінкамі, але і з творамі, якія з задавальненнем чыталі іх мамы і таты. Гатыя кнігі вучаць здзяйсняць добрыя ўчынкі, верыць ва ўрачыстасць дабра, кахання і справядлівасці, захапляцца подзвігамі герояў. Разам з кнігамі з мамінага і татавага дзяцінства можна акунуцца ў свет гераічнай гісторыі нашай краіны, у прыгоды і жыццё літаратурных герояў.