У мэтах выхавання павагі да фізічнай культуры і спорту супрацоўнік
Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага для наведвальнікаў
клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” правяла пазнавальную спартыўна-гульнёвую
праграму “Вясёлыя старты”, якая праводзілася ў адзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі інвалідаў ТЦСАН. Фізічная актыўнасць,
несумненна, з'яўляецца адным з асноўных правілаў здаровага ладу жыцця. Аптымальныя
нагрузкі забяспечваюць добрае не толькі фізічнае, але і псіхічнае становішча
чалавека. Падчас гульнёвай праграмы госці актыўна ўдзельнічалі ў эстафетах,
гульнях і конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны. Мерапрыемства прайшло
весела і заўзята: юнакі і дзяўчынкі прадэманстравалі свае спартыўныя ўменні, а
таксама атрымалі зарад бадзёрасці і масу станоўчых эмоцый.