У раённай бібліятэцы імя В. М.
Кавалеўскага для наведвальнікаў прышкольнага лагера “Дружба” прайшоў
пазнавальны ўрок “Бяспечны Інтэрнэт”, у рамках якога,
была закранута праблема бяспекі пры выкарыстанні дзецьмі сеткі Інтэрнэт. Мэтай мерапрыемства
было звярнуць увагу навучэнцаў на небяспекі Інтэрнэту, каб зберагчы дзяцей ад
інтэрнэт-залежнасці. Бібліятэкар распавяла дзецям, што Інтэрнэт выклікае
прывыканне, параўнальнае з гераінавай наркаманіяй, прычым у адрозненне ад іншых
формаў балючых залежнасцяў, Інтэрнэт-адыкцыі схільныя ў першую чаргу жанчыны і
дзеці. На мерапрыемстве прысутнічала намеснік пракурора Кузьма А.А. якая
расказала аб патэнцыйных рызыках пры выкарыстанні Інтэрнэту, шляхах абароны ад
сеткавых пагроз, аб праблеме інтэрнэт-залежнасці, аб правілах паводзін у
сацыяльных сетках. А таксама Ала Аляксандраўна закранула тэму генацыду
беларускага народа. На прыканцы мерапрыемства наведвальнікам быў прапанаваны
прагляд фільма “Безопасность
школьников в сети Интернет».