У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» у рамках абласнога агульна – адукацыйнага праекта «Аб чым не паведаміў падручнік» для падлеткаў прайшла экалагічная гутарка «Чакае памочнікаў прырода». Падчас сустрэчы хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з “экалагічным святлафорам”, паўдзельнічалі ў конкурсе “Эрудытаў”, адказалі на пытанні “Калі б я быў прэзідэнтам” і з задавальненнем праглядзелі літаратуру на выставе “Экалогія і мы”.