Герб, сцяг і гімн дзяржавы-галоўныя сімвалы
незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа,
падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян. Яны
адлюстроўваюць галоўныя рысы
нацыі і дзяржавы, даючы ўяўленне аб гістарычным шляху краіны і яе галоўных
каштоўнасцях. У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Дзяржаўнага
герба Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага
гімна Рэспублікі Беларусь, у ДУК "Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага" прайшоў круглы стол
"Гісторыя краіны,
гісторыя сімвалаў". У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі ролю і
значэнне сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым. У мерапрыемстве
прынялі ўдзел: старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі Беларускага
грамадскага аб'яднання ветэранаў Сілкова Алена Іосіфаўна, спецыялісты і наведвальнікі ТЦСАН Бераставіцкага
раёна. Выступаючы перад прысутнымі, бібліятэкар адзначыла, што кожны
грамадзянін нашай краіны абавязаны ведаць дзяржаўныя сімвалы, выконваць законы
дзяржавы, паважаць традыцыі і культурныя каштоўнасці беларускага народа. Падчас
сустрэчы ўдзельнікі адзначылі, што бацькі, дзяды, прадзеды змагаліся за нашу
будучыню, нашу незалежнасць і мір на зямлі. І наш абавязак – шанаваць іх
памяць, шанаваць кожны дзень, пражыты ў свабоднай Беларусі пад мірным небам; з
павагай ставіцца да Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна як
сімвалаў, якія выказваюць палітычную самастойнасць і незалежнасць нашай
дзяржавы, гісторыю яе
станаўлення і развіцця. Наведвальнік ТЦСАН Артур Васько выканаў песню, прысвечаную святу. Удзельнікі круглага
стала пазнаёміліся з прэзентацыяй “Тры сімвалы роднай дзяржавы”.