У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла рэклама-парада "Што ліст друкаваны нам рыхтуе". Для моладзі, што прыйшла на мерапрыемства была арганізавана выстава-рэклама перыядычных выданняў, якімі рэгулярна папаўняецца бібліятэка. Кожнае паўгоддзе падпіска абнаўляецца, нешта менш чытаемае мяняецца на больш запатрабаванае. І тут задача бібліятэкара прарэкламаваць перыёдыку сярод чытачоў і параіць выбраць сабе выданне па густу. Калі дарослыя цікавяцца газетнымі навінамі і чытаюць часопісы для душы, то задача мерапрыемства - звярнуць увагу моладзі на цікавыя выданні, новыя паступленні перыёдыкі і выклікаць цікавасць да іх.