27.07. 2024г. Конкурс малюнкаў “Мой любімы літаратурны герой”

27 ліпеня ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка прайшоў конкурс малюнкаў “Мой любімы літаратурны герой”, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя кнігі і чытання, развіццё ў дзяцей і падлеткаў чытацкай культуры, уяўлення, творчых здольнасцей і фантазіі. Кніг існуе вялікая колькасць, яшчэ больш існуе розных літаратурных герояў. Самае цікавае ў любым творы, няхай гэта будзе вялікі раман або кароткая аповесць - гэта героі. У конкурсе малюнкаў прынялі ўдзел нашы актыўныя чытачы, якія любяць чытаць і маляваць. Па выніках конкурсу ўсе ўдзельнікі узнагароджаны салодкімі падарункамі, а пераможцы - граматамі.