17.09.2024г. Час яднання "Мы - людзі адзінай, цудоўнай зямлі Беларусь!"

Час яднання "Мы - людзі адзінай, цудоўнай зямлі Беларусь!", да Дня народнага адзінства прайшоў у філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" для вучняў пятага класа. Бібліятэкар пазнаёміла з кніжнай выставай па тэме, расказала адкуль пайшло свята, якое значэнне і  важнасць яно мае для ўсіх беларусаў.Абмеркавалі тэму "адзінства". На прыкладах сяброўства ў класе паказалі сілу і моц адзіных інтарэсаў, узаімеразумення, патрыятызму. І як вынік: калі мы адзіны - мы непераможны!